Гуманітарную дапамогу з Кітая пачалі адпраўляць у вобласці краіны

18 апреля 2020
Тэсты, маскі і медпрэпараты. Гуманітарны груз з Кітая размяркоўваюць у медустановы Беларусі. Са склада з Мінска ўжо адправілі першую партыю сродкаў індывідуальнай аховы. Сярод іх - паўтары тысячы рэспіратараў, 100 000 пальчатак і каля пяцісот камбінезонаў. Груз адправіўся ў лячэбныя ўстановы цэнтральнага рэгіёна. Чакаецца, што ўжо сёння сродкі індывідуальнай аховы даставяць і ў іншыя вобласці краіны. 

Усяго ў лячэбныя ўстановы краіны паступіць каля 30 тон сродкаў індывідуальнай аховы з Кітая. Гэта ўжо другая дапамога з Паднябеснай за апошні час.