Гуманітарная дапамога з ААЭ прыбыла ў Мінск

12 мая 2020
Асабліва каштоўная ў гэты няпросты час  падтрымка. Некалькі гадзін таму ў нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэлі гуманітарны груз з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў: маскі, пальчаткі, антысептыкі. Усё гэта  ў найбліжэйшыя дні перададуць беларускім медыкам.

Ахмед Мангуш аль-Тэнейджы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ААЭ ў Беларусі: "У гэты няпросты час зараз вельмі важна аказваць падтрымку, тым больш дружалюбным дзяржавам. У нас з Беларуссю вельмі цесныя погляды па пытаннях знешняй палітыкі, таму хочацца выказаць салідарнасць беларускаму народу і медыкам".

Як адзначылі ў пасольстве, Арабскія Эміраты ўжо аказалі гуманітарную падтрымку для барацьбы з каранавірусам 47 краінам.