Губернатар Мінскай вобласці сустрэўся з жыхарамі Жодзіна

7 марта 2018

Сёння губернатар Мінскай вобласці сустрэўся з жыхарамі Жодзіна. Іх хвалююць пытанні недахопу грамадскага транспарту, стварэння неабходнай інфраструктуры і працаўладкаванне. Ніводнае пытанне не засталося без увагі - большасць з іх вырашыцца ў найбліжэйшы месяц.

Кіраўніцтву горада губернатар даручыў і далей імкнуцца вырашаць праблемы гараджан на месцы, без дадатковага ўмяшання абласной улады.