Губернатар Мінскай вобласці правёў прыём грамадзян у Нясвіжы

4 сентября 2019

Выслухаць, разабрацца і прыняць рашэнне. Сёння ў цэнтры ўвагі губернатара Мінскай вобласці пытанні жыхароў Нясвіжскага раёна. Сярод праблем  добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і вуліц Нясвіжа, працаўладкаванне, набыццё ў сельгаспрадпрыемства будынкаў для размяшчэння жывёл. А жыхар вёскі Затур'я паскардзіўся на дрэнную якасць пітной вады. Праблема тычыцца больш як 30 дамоў. Па выніках прыёму старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў рашэнне ўстанавіць фільтры і пачысціць воданапорную вежу, а таксама паскорыць узвядзенне станцыі абезжалезвання.

Усяго старшыня Мінскага аблвыканкама разгледзеў у Нясвіжы звыш 10 зваротаў. Большасць пытанняў вырашылі на месцы, астатнія ўзяты на кантроль.