Губернатар Мінскай вобласці правёў прыём грамадзян

7 мая 2015

Будаўніцтва жылля, выдзяленне зямельных участкаў,  водазабеспячэнне і добраўпарадкаванне. Сёння гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас прыёму грамадзян губернатарам Мінскай вобласці. Акрамя гэтага, людзей хвалююць пытанні будаўніцтва і рамонту дарог. Нагадаем, толькі летась 160 кіламетраў асфальтаванай дарогі праклалі ў вёсках Цэнтральнага рэгіёна. Сёлета на будаўніцтва дарог выдаткавана  200 мільярдаў рублёў.

За дзве гадзіны Сямён Шапіра выслухаў 11 чалавек. Некаторыя пытанні вырашалі адразу, іншыя ўзяты на асабісты кантроль губернатара вобласці.