Губернатар Мінскай вобласці працягвае выязныя прыёмы грамадзян

21 августа 2019

Выслухаць, разабрацца і прыняць рашэнне. Губернатар Мінскай вобласці працягвае выязныя прыёмы грамадзян. Сёння ў цэнтры ўвагі Анатоля Ісачанкі - пытанні жыхароў горада Крупкі. Яны датычыліся своечасовай выплаты зарплат і добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Звярнуўся да старшыні аблвыканкама жыхар Крупак Фарук Самір. Выхадзец з Лівана жыве і працуе ў райцэнтры 15 гадоў. І не можа ўвесці ў эксплуатацыю новае кафэ. Будынак выйшаў за межы тэрыторыі зямлі, набытай з аўкцыёну. Таксама былі праблемы з санітарнай і пажарнай службамі. Пры гэтым само кафэ – гэта новыя працоўныя месцы і паслугі грамадскага харчавання для мясцовых жыхароў.

Анатоль Ісачанка разабраўся ў сітуацыі на месцы і прыняў рашэнне знайсці законныя спосабы пасадзейнічаць прадпрымальніку.

Усяго старшыня Мінскага аблвыканкама сёння ў Крупках разгледзеў каля дзясятка пытанняў. Частка з іх вырашалася на месцы, астатнія ўзяты на кантроль.