Губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка выслухаў жыхароў Дзяржынскага раёна

6 марта 2019

Губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка сёння асабіста выслухаў жыхароў Дзяржынскага раёна. У горадзе прайшоў выязны прыём грамадзян. Сярод дзясятка пытанняў асноўным стала жыллёва-камунальная сфера. Жыхароў хвалюе тэма сацыяльнага жылля, межы зямельных участкаў, маёмасныя здзелкі. Напрыклад, жыхарам вёскі Чаркасы перашкаджаюць старыя дрэвы ўздоўж двароў. На кожнае пытанне старшыня абласнога выканкама даў адказ.

Практыка выязных прыёмаў грамадзян эфектыўная. Многія пытанні вырашаюцца на месцах. Некаторыя патрабуюць больш дэталёвага вывучэння.