Губернатар Анатоль Ісачанка прагаласаваў па месцы рэгістрацыі ў сталіцы

17 ноября 2019
У цэнтральным рэгіёне 982 участкі для галасавання.

На адным з іх сёння свой голас за будучыню Мінскай вобласці і краіны ў цэлым аддаў губернатар Анатоль Ісачанка. Ён прагаласаваў па месцы рэгістрацыі ў сталіцы. Гэта ўчастак, дзе конкурс на дэпутацкі мандат сярод кандыдатаў адзін з самых вялікіх. 

Анатоль Ісачанка, старшыня Мінскага аблвыканкама: "Натуральна, кожны, перш, чым галасаваць за таго або іншага пакуль кандыдата ў дэпутаты, глядзіць праграму, глядзіць тэледэбаты, глядзіць на чалавека, які шлях ён прайшоў, якое ў яго жыццёвае крэда. Зыходзячы з гэтага і робіцца выбар".


Тэгі:

#Выборы 2019