Грузія ўсё больш запатрабаваная сярод беларусаў

5 августа 2014
Марская, горная, гасцінная і сардэчная. Не дзіўна, што Грузія ўсё больш запатрабаваная сярод беларусаў. Толькі за мінулы год гэтую каларытную краіну наведалі больш як 5 мільёнаў чалавек. Прычым, паводле статыстыкі атэляў, амаль 15 тысяч месцаў забраніравалі менавіта беларусы.

Месцы, па якіх варта прайсці - у рэпартажы Ганны Рублёвай.

З марской і горнай Грузіяй знаёміць не трэба. Зусім па-іншаму даведацца пра гэту краіну можна пад зямлёй. Тэя Кучава ў пячоры працуе ўжо не першы год. За гэты час прывыкла да пастаяннай вільготнасці і тэмпературы ў 14 градусаў. Тут час ляціць неўзаметку.

Менавіта да гэтых скал паводле легенды быў прыкаваны Праметэй. Пячору выявілі 30 гадоў таму, але турыстычным комплексам яна стала толькі ў 2011 годзе. Гэта прыклад таго, як за некалькі сезонаў ствараецца топавы турыстычны кірунак.


Нам прыйшлося пераадолець тры ярусы каменных ступеняў для таго, каб падняцца на гэтую вежу. Адсюль адкрываецца цудоўны від на Алазанскую даліну і горны Каўказ. Тут можна паглядзець на абарончую сцяну, даўжыня якой 8 кіламетраў. У васемнаццатым стагоддзі пры цары Іракліі яна абараняла горад Сігнагі ад набегаў лязгінаў.

Не ведаючы гістарычнага бэкграўнда, турысты едуць сюды не толькі па лямцавыя тавары. Валенне - адна з мясцовых традыцый. У дадатак да вясельных. Мясцовы ЗАГС працуе 24 гадзіны за суткі.

А яшчэ Грузію немагчыма ўявіць без храмаў. Краіна праваслаўная з чацвёртага стагоддзя, нягледзячы нават на шматвяковыя кіраванні мусульман. Зблізку Тбілісі - храм Джвары. Тут у сёмым стагоддзі ўзвялі першы крыж. У Кутаісі - храм Баграта. Дзесятага стагоддзя. Тут дагэтуль служаць, хрысцяць немаўлят і вянчаюць маладых. І зараз гэта вера, падмацаваная шматвекавой гісторыяй і традыцыямі, дазваляе ствараць сапраўды ўнікальныя туры.

Грузія горная, праваслаўная, марская, можа быць якой заўгодна. І ў любы час года адкрытая кожнаму. Не выпадкова доля турызму ў ВУП краіны нязменна расце, і ўжо складае больш як 10%. У гэтым сезоне Грузію для сябе адкрыюць яшчэ і парадку 15 тысяч беларусаў.