Група "А" КДБ Беларусі лепшая ў камандным заліку на Кубку свету сярод спецпадраздзяленняў у Чэхіі

28 мая 2019
Сваё майстэрства паказалі 38 каманд з 12  краін. Снайперы адпрацоўвалі стралковы складальнік:  на час, у нестандартных умовах і сітуацыях, максімальна набліжаных да баявых. Наша каманда ў тройцы апярэдзіла Расгвардыю і паліцыю Славакіі. 

На чэмпіянаце быў вызначаны і пераможца ў асабістым заліку. Лепшым стралком турніру таксама стаў беларус, супрацоўнік спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС.