Непрадказальнае надвор'е сёння чакаецца ў Беларусі. Сіноптыкі абяцаюць па ўсёй краіне навальніцы, ліўні, парывісты вецер. Пры гэтым тэмпература паветра паднімецца да 27 градусаў.
У МНС папярэдзілі аб магчымым паніжэнні бачнасці на дарогах і адключэнні электрычнасці ў населеных пунктах. Будзьце асцярожныя!













