Навальнічны фронт, які абрынуўся на Беларусь, пакінуў без святла тысячы беларусаў. На гэты момант абясточаны 98 населеных пунктаў. Трэць з іх у Гродзенскай вобласці. Парывы ветру і дрэвы, якія ўпалі, пашкодзілі ў рэгіёне 6 прыватных жылых дамоў, будынкі і аўто. У Навагрудку ліўні падтапілі прыватныя падворкі і падвалы двух шматкватэрных дамоў.













