Groupe Renault адкрыла ў Беларусі новы аўтацэнтр Renault і LADA

4 сентября 2019

Сучасны комплекс размясціўся на сталічнай вуліцы Каменнагорскай. Гэты дылерскі цэнтр кампаніі - адзін з найбуйнейшых у нашай краіне. Ён створаны ў адпаведнасці з высокімі міжнароднымі стандартамі абслугоўвання і сэрвісу, мае вялікую плошчу для экспанавання. Два асобныя шоу-румы ўмяшчаючць 24 аўтамабілі. Цэнтр прапаноўвае сваім кліентам тэст-драйв новых мадэляў, шырокі выбар аўтамабіляў на складзе і магчымасць аформіць заказ анлайн. 

Нікаля Мор, старшы віцэ-прэзідэнт Groupe Renault: "Мы рады пашырыць сваю прысутнасць у Мінску, на сённяшні дзень гэта самы вялікі аўтацэнтр з двума брэндамі, якія прадстаўленыя ў адным месцы. З ім у нашага пакупніка з'явілася больш магчымасцяў для выбару. Мы плануем адкрываць нашы наступныя аб'екты ў Беларусі і іншых краінах па такім узоры".

Groupe Renault - лідар рынку ў Беларусі па памерах фірмовай сеткі і стандартах абслугоўвання. Усяго ў нашай краіне працуюць 12 аўтацэнтраў Renault Store і 11 новай сеткі LADA  .