Гродна святкуе свой 889-ы дзень нараджэння

23 сентября 2017

"Танцы" трактароў і машын, канцэрт духавых аркестраў, адкрыцці выстаў і праектаў. Гродна святкуе свой 889-ы дзень нараджэння. Сёння назавуць новых ганаровых грамадзян Гродна, а таксама лепшыя прадпрыемствы горада. У цэнтры пройдзе фестываль сыру і разгорнецца горад майстроў. Творчыя калектывы вобласці выступяць у канцэрце-марафоне. Для ўсіх ахвотнікаў будуць арганізаваны экскурсіі па Гродне ў тралейбусах. Завершыцца свята выкананнем песні-віншавання гораду і маляўнічым феерверкам.