Гродзенскі заапарк пазнаёміў беларусаў з нованароджанымі амурскімі тыгранятамі

17 мая 2016

І ў канцы выпуску відэа, якое абавязкова выкліча ваша замілаванне. Гродзенскі заапарк пазнаёміў беларусаў з двума нованароджанымі амурскімі тыгранятамі, праўда, пакуль толькі на сваім сайце. Бацькі малых Тайга і Шэрхан. Яны ўпершыню сустрэліся ў 2013-м і толькі ў красавіку адбылася доўгачаканая падзея - на свет з'явіліся два цудоўныя тыграняты. Дзяўчынку супрацоўнікі заапарка ўжо назвалі Хельгай, а імя хлопчыку, паводле традыцыі, прыдумаюць наведвальнікі.