Гродзенская вобласць - лідар Беларусі па папулярызацыі сваіх турыстычных брэндаў

11 июня 2021
Удасканаленне турыстычнай інфраструктуры і актыўнае інфармаванне людзей аб магчымасцях адпачынку ў краіне напярэдадні абмяркоўвалі на рэспубліканскім семінары па развіцці турызму ў Гродзенскай вобласці з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі. Рэгіён - лідар у краіне па папулярызацыі сваіх турыстычных брэндаў. Актыўная інфармацыйная работа ўжо прыносіць свае вынікі: узрасла цікавасць у маладых людзей да гістарычных і культурных аб'ектаў. Пераняць вопыт Гродзеншчыны плануюць і ў стварэнні турыстычных кластараў, калі адразу некалькі раёнаў распрацоўваюць адзін маршрут. Асаблівая ўвага і да турысцка-інфармацыйных цэнтраў, якія адкрываюцца нават у невялікіх населеных пунктах. 

Для развіцця ўнутранага турызму важная інфраструктура, а таксама камфортныя ўмовы размяшчэння. Над гэтым трэба абавязкова працаваць як у цэлым па краіне, так і ў кожным асобна ўзятым раёне.