Рыгор Карпенка - ветэран Вялікай Айчыннай вайны - адзначае стогадовы юбілей

25 мая 2019

Ніхто так не перадасць падзеі тых гадоў, як самі ўдзельнікі і сведкі вайны. Рыгору Карпенку было ўсяго толькі 20, калі ён добраахвотна пайшоў на фронт. Сёння ветэран Вялікай Айчыннай вайны адзначае стогадовы юбілей, аднак эпізоды сваіх бітваў памятае да драбнюткіх падрабязнасцяў. Мая калега Вольга Мядзведзь сустрэлася з ветэранам і павіншавала юбіляра. 

Гаўбіцы, з якіх ён страляў, траплялі ў цэль на адлегласці 30 кіламетраў. Свайго ворага ён так і не ўбачыў у твар. У мінулым салдат мотастралковых войскаў Карпенка і зараз не ведае, колькі знішчыў захопнікаў. Гаўбіцы, з якіх ён страляў, траплялі ў цэль на адлегласці 30 кіламетраў.

Ён нарадзіўся ў Лоеве - там, дзе Сож упадае ў Днепр. Вялікая сям'я з дзевецярых дзяцей раптоўна засталася без бацькі, прыходзілася выжываць і трымацца адно за аднаго. 

Так ён стаў студэнтам архітэктурна-будаўнічага тэхнікума - сталічным жыхаром.

Праз некалькі гадоў менавіта ў сэрцы Мінска яго і заспела аб'яўленне вайны. Першы час быў проста вадзіцелем, пасля - радавы пяхоты, прызначаны на абарону Бесарабіі, цяперашняй тэрыторыі Украіны. Але 1943 год стаў вырашальным, гэта былі яго апошнія баявыя дзеянні.

Пасля разрыву снарада яго засыпала зямлёй. Выбуховая хваля была настолькі моцнай, што аднапалчане думалі - выжыўшых няма. 

З кантузіяй Рыгора Карпенку накіравалі ў шпіталь у Сібір. Наступствам выбуху для яго стала нядзейная левая нага, паралізуючы боль у шыі. На лячэнні прабыў паўгода і пасля на фронт так і не вярнуўся.

У пасляваенныя гады Рыгор Карпенка адбудоўваў Мінск і ўзводзіў прамысловыя будынкі па ўсёй Беларусі. 

Працаваў у галіне будаўніцтва аж да свайго 92-годдзя.