Грыбны сезон - у сярэдзіне мая

17 мая 2019

Падбярозавікі на сваім прысядзібным участку выявілі жыхары вёскі Ельніца Мінскага раёна. Два грыбы з карычневымі капялюшыкамі вызірнулі з травы ў пачатку месяца. Больш звыклы час для з'яўлення першага ўраджаю падбярозавікаў - сярэдзіна чэрвеня. Такому ранняму росту летніх і восеньскіх грыбоў, як растлумачылі спецыялісты, паспрыяла надвор'е. Занадта цёплы красавік і даволі дажджлівы май - ідэальныя ўмовы для росту грыбніцы. І, як сцвярджаюць спецыялісты, адзінкавыя грыбы падбярозавікі ўжо зараз можна знайсці не толькі побач з домам, але ў лясным бярозавым гаі.