Гранты Прэзідэнта ў 2020 годзе атрымаюць 98 чалавек

6 января 2020
Гранты Прэзідэнта сёлета атрымаюць амаль 100 работнікаў навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведны загад падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Сродкі накіруюць на даследаванні і распрацоўкі ў галінах фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных і эканамічных навук, павышэнне якасці выкладання для навучэнцаў і студэнтаў. Таксама падтрымку атрымае распрацоўка новых метадаў дыягностыкі і лячэння ў медыцыне.

Акрамя таго, грошы вылучаць на творчасць і відовішчныя падзеі, якія ствараюць нацыянальную культуру.