Грантамі Прэзідэнта Беларусі адзначаны працаўнікі навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры

20 января 2015

У Беларусі сёлета штомесячнымі грантамі Прэзідэнта Беларусі адзначаны 67 працаўнікоў навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Гранты будуць накіраваныя на рэалізацыю і развіццё даследаванняў, праектаў і распрацовак у кожнай з галін.