Грандыёзны паказ на самай вялікай тэатральнай сцэне Гродна

28 декабря 2016

Карагоды, салодкія падарункі і грандыёзны паказ на самай вялікай тэатральнай сцэне Гродна. У гэтай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прынялі ўдзел 650 дзяцей з усіх раёнаў Гродзенскага рэгіёна.   Паводле слоў юных удзельнікаў, трапіць сюды лічыцца вялікім гонарам, таму падрыхтоўка да свята вельмі адказная.

Каб запаліць агні на Галоўнай ёлцы паўночнага рэгіёна, у Віцебску сабраліся каля тысячы школьнікаў. Гэта пераможцы алімпіяд, спартсмены, дзеці са шматдзетных сямей. Хлопцаў пракацілі па вячэрнім горадзе і арганізавалі маштабную забаўную праграму, якая завяршылася добрай навагодняй казкай "Шчаўкунчык".