Грандыёзны распродаж нехарчовых тавараў чакае мінчан

2 декабря 2013

Грандыёзны распродаж нехарчовых тавараў чакае мінчан і гасцей сталіцы ў найбліжэйшыя выхадныя. Пераднавагодні кірмаш правядуць у Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Тавары па цэнах вытворцы, а таксама акцыі і скідкі чакаюць усіх пакупнікоў.

Падрабязнасці ў Антаніны Станкевіч.


Касметыка і парфумерыя, галантарэя, вопратка і абутак, бытавая тэхніка - больш за 40 сталічных прадпрыемстваў прадэманструюць сваю прадукцыю на грандыёзным пераднавагоднім кірмашы ў гэтыя выхадныя. Цэны для пакупнікоў - ніжэйшыя за магазінныя. Выгадна і людзям, і самім прадпрыемствам, адзначылі сёння ў мэрыі.


А вось у найбліжэйшай будучыні колькасць вытворчых прадпрыемстваў у сталіцы павялічыцца. Стаць рэзідэнтамі сталічнага тэхнапарка, у дадатак да існуючых 32, жадаюць яшчэ некалькі кампаній. Умова толькі адна: займацца вытворчасцю імпартазамяшчальнай альбо экспарта арыентаванай прадукцыі. Перспектыўныя напрамкі для будучых рэзідэнтаў - электроніка, біятэхналогіі і вытворчасць іншай інавацыйнай прадукцыі.


Толькі за 2013 год прадпрыемствы-рэзідэнты сталічнага тэхнапарка вырабілі прадукцыі амаль на 50 мільярдаў рублёў. Задача на наступны год - павялічыць гэтую лічбу як мінімум удвая.