Гранд-канцэрт да 85-годдзя гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі

11 апреля 2021

Юбілейны гранд-канцэрт прысвяцілі сваёй альма-матар навучэнцы і выпускнікі гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі. Найстарэйшай у краіне ўстанове музычнай адукацыі - 85 гадоў. Тут рыхтуюць яркіх і адораных музыкантаў з усіх куткоў Беларусі. У пятніцу на сцэне вялікай залы Белдзяржфілармоніі ўшаноўвалі і ўзнагароджвалі педагогаў, а ў святочным канцэрце ўдзельнічалі харавыя, аркестравыя калектывы, вакальныя і інструментальныя выканаўцы. За гады існавання гімназія-каледж падрыхтавала звыш 2 тысяч лаўрэатаў прэстыжных конкурсаў, 590 выхаванцаў атрымалі заахвочванні спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Гэты юбілейны навучальны год праходзіць у адрэстаўраваным гістарычным будынку. Дзякуючы новаму праекту з'явілася больш плошчаў для творчасці - ад студыі гукапісу да новых харавых класаў.