Гранд-фінал конкурсу "100 ідэй для Беларусі" стартаваў з праектаў у сферы IT

11 апреля 2018

Гексакоптар для рыбакоў, смарт-бранзалет і робат-памочнік - гранд-фінал конкурсу "100 ідэй для Беларусі" стартаваў з праектаў у сферы IT. Дзясятак лепшых стартапаў прапанавалі маладыя распрацоўшчыкі. А пасля з экспертам савета Парка высокіх тэхналогій Сяргеем Еніным абмеркавалі трэнды лічбавай эканомікі. У гэтым, 7 сезоне, намінацый стала больш - медыцына, інклюзіўная прастора, харчовая прамысловасць. Кожны праект-пераможца, а іх будзе 16, атрымае гранд на рэалізацыю. Сотня стартапаў ужо прыносіць свае дывідэнды.

У гэтыя хвіліны адразу на трох пляцоўках пачынаецца абарона стартапаў. Заўтра ўсе 119 праектаў можна будзе ўбачыць на інтэрактыўнай выставе ў "Белэкспо".