Грамат і падзяк ад МНС удастоены найлепшыя журналісты Беларусі

22 июля 2021

Аўтараў гарачых рэпартажаў напярэдадні Дня пажарнай службы ўзнагародзіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Два дзясяткі журналістаў - прадстаўнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх СМІ - атрымалі граматы і падзякі. Адзначылі аператыўнасць і інфармацыйную работу ў прафілактыцы надзвычайных здарэнняў. Пераможцаў назвалі у 4 намінацыях. Сярод узнагароджаных - і нашы калегі - праект АТН "Зона Х". У намінацыі "Найлепшы аўтар" - карэспандэнт "Навін рэгіёна" Ілья Цвяткоў.

Для прадстаўнікоў медыя арганізавалі экскурсію па цэнтры бяспекі. Спецыялісты нагадалі правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях. Пры дапамозе інтэрактыўных трэнажораў кожны праверыў дзеянні падчас аварыі аўтобуса, задымлення вагона метро і землетрасення 9 балаў.