Стыхія здзівіла сёння жыхароў Мінскай вобласці. Град памерам з мяч для пінг-понга назіралі ў Дзяржынскім раёне. Каларытныя фота даслалі нам мясцовыя жыхары. А вось гэтыя відэакадры з Вілейскага раёна.
Раёны Мінска па чарзе залівае. Сонца змяняе лівень і навальніца. Сіноптыкі на сёння аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Праліўныя дажджды прайшлі на працягу дня і ў розных кутках вобласці. Такое кантраснае надвор'е асвяжыла паветра, а вось вадзіцелям дадала нязручнасцей падчас руху.
Град памерам з мяч для пінг-понга назіралі ў Дзяржынскім раёне
9 июня 2020













