ДПК Беларусі апублікаваў шакавальныя кадры збівання бежанцаў з Афганістана польскімі сілавікамі

20 октября 2021

Шакавальныя кадры збівання бежанцаў з Афганістана польскімі сілавікамі. Новыя відэа публікуе айчынны ДПК. Сёння бежанцы, якія жывуць на лініі мяжы з польскага боку ўжо больш як два месяцы, здзейснілі крок роспачу. Усвядоміўшы, што польскі бок не разглядае пададзеныя імі прашэнні і ў далейшым будзе безуважна назіраць за іх пакутамі, не прадпрымаючы ніякіх дзеянняў для вырашэння сітуацыі, частка афганцаў паспрабавала пераадолець небяспечныя загароды. У выніку афганцы былі жорстка збітыя і затрыманыя польскімі сілавікамі з ужываннем пярцовага газу.

Сігнал для міжнароднай грамадскасці

Пасля паўгадзіны, якую бежанцы (а гэта і жанчыны і дзеці) пад дуламі аўтаматаў правялі лежучы на халоднай зямлі, так у наручніках іх і павезлі ўглыб Польшчы. Падобныя дзеянні з'яўляюцца сігналам для міжнароднай грамадскасці звярнуць увагу на тое, што насамрэч адбываецца з замежнікамі на польскай тэрыторыі. Асабліва пасля таго, як Польшча перастала пускаць прадстаўнікоў СМІ і праваабарончых арганізацый у прымежную тэрыторыю і пачала дбайна хаваць ад сваіх грамадзян праўду, замоўчваючы існаванне стыхійнага лагера афганцаў на іх тэрыторыі. Нагадаем, што гэтыя афганскія бежанцы былі затрыманыя ў розных частках краіны і вывезеныя польскімі сілавікамі да мяжы яшчэ ў жніўні гэтага года.