Пяты дзень выпрабаванняў у экстрэмальных умовах. Бежанцы ўсё часцей сталі звяртацца па медыцынскую дапамогу, заяўляюць у ДПК Беларусі. Недалёка ад лагера вымушаны кругласутачна дзяжурыць медбрыгады. У гэты ж час польскія вайскоўцы працягваюць аказваць псіхалагічнае ўздзеянне на людзей па той бок барыкад, а таксама ігнаруюць просьбы аб дапамозе. Літаральна паўтары гадзіны таму грамадскія арганізацыі, сярод іх прафсаюзы і Чырвоны Крыж, пачалі раздачу гуманітаркі. Гэта хлеб, вада і іншыя прадукты харчавання, якія так патрэбныя ў гэтыя хвіліны галодным бежанцам.
На месцы падзей працуе мая калега Ксенія Лебедзева (прамое ўключэнне).













