Банкамат, які размаўляе, з'явіўся ў Гомелі

18 ноября 2017

Банкамат, які размаўляе, у дапамогу невідушчым і людзям, якія слаба бачаць, з'явіўся ў Гомелі. Знешне ён нічым не адрозніваецца ад звычайнага, але абсталяваны спецыяльным маўленчым інфарматарам, а таксама мае экран з высокім колеравым дазволам, буйны шрыфт і гняздо для слухавак. Усе аперацыі пакрокава агучваюцца. Ініцыятарамі сацыяльнага праекта па стварэнні безбар'ернага асяроддзя выступіла абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Пакуль гэта адзіны ў рэгіёне банкамат, які размаўляе. Пасля ацэнкі яго запатрабаванасці будуць разгледжаны варыянты ўстаноўкі такіх прылад у іншых раёнах горада і вобласці.