Красавік нядоўга радаваў добрым надвор'ем. Цёплы і ясны пачатак працоўнага тыдня ўжо заўтра заменіць воблачнасць. У аўторак і сераду ў сталіцы і Мінскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Паветра прагрэецца да плюс 15. У чацвер сіноптыкі прагназуюць моцны вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду. Максімальная тэмпература днём - ад 12 да 17 цяпла.
Дажджлівы характар надвор'я захаваецца ў канцы тыдня і ў выхадныя. Тэрмометры пакажуць ад 6 да 11 цяпла.
Рыхтуйце парасоны: у выхадныя беларусаў чакае дажджлівае надвор'е
19 апреля 2021













