Рыхтуйце парасоны!

7 апреля 2014

З серады ў Мінскай вобласці чакаецца туман і дажджы. Пахмурнае надвор'е прынясуць актыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. І тэмпература панізіцца. У чацвер уначы слупок тэрмометра апусціцца да +1, а днём паветра прагрэецца да 9 градусаў. Воблачнасць пратрымаецца да пятніцы, каб не сапсаваць настрой і планы на выхадныя.


Дарэчы, такое надвор'е адпавядае кліматычнай норме і на руку аграрыям, каб будучаму ўраджаю не перашкодзіла засуха.