Гатоўнасць нумар адзін. Некалькі гадзін да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

21 июня 2019

Да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў  застаецца ўсяго некалькі гадзін. Над стварэннем шоу працавала міжнародная творчая каманда. Але больш за ўсё, вядома, беларусы. У аснову лягуць  галоўныя падзеі нацыянальнай гісторыі. Выкарыстаюць і тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. Астатнія дэталі  не раскрываюцца  аж да старту паказу. Прама зараз наша здымачная група і Ніна Мажэйка знаходзяцца на стадыёне "Дынама" (прамое ўключэнне)

Стадыён "Дынама" зараз у прамым сэнсе слова ў рэжыме чакання. І такая атмасфера на галоўнай пляцоўцы цырымоніі прадоўжыцца аж да вечара. А дакладна да 18 гадзін - у гэты час стануць запускаць гледачоў. А пакуль тут працуюць спецыялісты. Правяраюць тэхнічны стан пляцоўкі.

Да цырымоніі адкрыцця II  Еўрапейскіх гульняў  застаецца ўсяго некалькі гадзін. Учора вечарам адбыўся апошні прагон з тэлекамерамі. Гэта важны момант, паколькі за цырымоніяй будуць назіраць на ўсіх кантынентах. Тэлемарафон будзе  і ў Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта нашы спецыялісты разам з дамашнім вяшчальнікам забяспечаць трансляцыю ў фармаце высокай дакладнасці. Тэлегледачы змогуць разгледзець усе важныя дэталі спектакля, а менавіта так называюць дзеянне, якое разгорнецца зусім хутка. Па перыметры арэны працуюць каля 3 дзясяткаў камер,  такім чынам нішто не схаваецца ад вачэй гледачоў. 

А вось галасамі трансляцыі адразу на двух тэлеканалах краіны-гаспадыні стануць спартыўны каментатар Павел Баранаў і тэлевядучая Вікторыя Сянкевіч.  

 Плануецца і саўнд-чэк для хэдлайнера цырымоніі адкрыцця Ганны Нятрэбкі. Оперная дзіва прыбыла ў Мінск з Вены напярэдадні позна ноччу. Народная артыстка Расіі, уладальніца драматычнага сапрана прыляцела разам са сваім мужам, драматычным тэнарам Юсіфам Эйвазавым. Вядома, што ў адкрыцці Еўрапіяды прымуць удзел сотні артыстаў, яшчэ больш будзе і спартсменаў - каля 4 тысяч. Яны стануць удзельнікамі традыцыйнага парада спартсменаў з флагамі і ў нацыянальных формах. А кульмінацыяй вечара, вядома ж, стане запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў. Як гэта будзе адбывацца, убачым зусім хутка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя