Гатоўнасць да чэмпіянату свету па хакеі прадэманстравалі ратавальнікі

3 мая 2014

У сувязі са спартыўным форумам у працу будзе ўведзены разлік на матацыклах. Штодня тры байкі, абсталяваныя ўсім неабходным для першай дапамогі, будуць патруляваць сталічныя вуліцы і праспекты. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэрыторыям каля Мінск-Арэны і Чыжоўка-Арэны. Тры матацыклы па функцыях заменяць адзін пажарны аўтамабіль. Тым не менш у выпадку неабходнасці яны змогуць працаваць і асобна. Такое новаўвядзенне скароціць час прыезду да месца здарэння службы выратавання і дазволіць паменшыць колькасць ахвяр у тых ці іншых выпадках.


Выклікаць ратавальнікаў можна будзе як па даўно знаёмым нам нумары 101, так і па звыклым для замежных грамадзян 112. Наконт дапамогі госці змогуць папрасіць на любой мове. Усе дыспетчары прайшлі курс навучання замежнай мове.