Рыхтуецца пастанова, дзе прапішуць асноўныя рэкамендацыі для грамадзян Беларусі ў перыяд пандэміі

27 марта 2020
32 пацыенты, якім быў пастаўлены дыягназ "каранавірус", цалкам здаровыя. Яшчэ 62  беларусы працягваюць лячэнне і знаходзяцца пад наглядам медыкаў,  паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Зараз рыхтуецца сумесная пастанова з іншымі зацікаўленымі органамі, дзе прапішуць асноўныя рэкамендацыі для грамадзян.

Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Кожны чалавек, які вяртаецца з-за мяжы, павінен з разуменнем ставіцца да той сітуацыі, якая адбываецца вакол, і прымаць меры па ўласнай самаізаляцыі, выключыўшы наведванне масавых мерапрыемстваў, непатрэбны, неабгрунтаваны, не звязаны  з нейкай жыццёвай неабходнасцю выхад з кватэры, не наведваць сваіх блізкіх сваякоў, не прымаць гасцей у сябе".

З 23 студзеня ў Беларусі правялі ўжо больш за 24 тысячы тэстаў.