Ці гатова Беларусь прыняць чэмпіянат свету па хакеі? Глядзіце ток-шоу Форум

5 мая 2014

Ці гатова Беларусь прыняць чэмпіянат свету па хакеі? Білет на матч замест візы - як працуе гэты механізм? Ці дазволяць піць піва на трыбунах і фан-зонах, ці будзе міліцыя лаяльная да летніх фанатаў? Нарэшце, як згуляюць беларусы на хатнім чэмпіянаце? Самыя надзённыя пытанні за чатыры дні да маштабнай спартыўнай падзеі абмяркоўваем сёння ў ток-шоу Форум. На Беларусь 1 - у вячэрнім эфіры.