Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт падвёў вынікі - 2016

27 января 2017

Найноўшыя сродкі радыёлакацыі, беспілотныя авіяцыйныя комплексы, мадэрнізаваная экіпіроўка салдат і ўнікальныя сродкі сувязі. Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт падвёў вынікі 2016 года і падзяліўся планамі на цяперашні. На выставе прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння свае распрацоўкі прадэманстравалі 13 арганізацый, якія ўваходзяць у склад ведамства. Усяго больш як 40 экспанатаў. Сярод іх - радыёлакацыйная станцыя "Усход 3Д", якая з'яўляецца цалкам беларускай распрацоўкай і здольная замяніць усе вядомыя аналагічныя ўсталёўкі. Таксама прадэманстравалі на выставе ўдасканаленую экіпіроўку салдат будучыні і ўнікальны палявы IP-тэлефон.

Сяргей Гурулёў, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі: "Мы маем у задачах "Паланез" давесці да 300 км. У нас ёсць план, ёсць графік. І лакалізацыя, гэта вельмі важна да 85%. Гэта першае. Другое, сёлета будзем выпрабоўваць свой дамарослы выраблены гранатамёт, супрацьтанкавы ракетны комплекс. Гэта тое, што датычыцца наземных сістэм паражэння. Мы распрацавалі і пачынаем серыйную вытворчасць лёгкабраніраваных машын рознага прызначэння і класа радыёлакацыйнага, разведвальнага, агнявыя, санітарныя".

У найбліжэйшы час большасць прадстаўленых на выставе распрацовак будуць прынятыя на ўзбраенне, і не толькі ў беларускай арміі. Некаторыя найноўшыя экспанаты айчыннага ваенпрама чакаюць спецпадраздзяленні Расіі і блізкага замежжа.