Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі падвёў вынікі мінулага года

27 января 2014

Беспілотныя лятальныя апараты, экіпіроўка салдат будучыні і найноўшыя сродкі сувязі. Напярэдадні Дня навукі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі падвёў вынікі мінулага года. У выставе прадукцыі ваеннага прызначэння прынялі ўдзел больш як 10 арганізацый, што ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама. Удзельнікі прапанавалі больш як 50 узораў прадукцыі, якая выпускаецца серыйна, а таксама перспектыўнай прадукцыі - ад найноўшых беспілотнікаў Грыф-1 і аўтамабіляў Волат, да спецыяльнай экіпіроўкі салдат будучыні і сучасных сродкаў сувязі 5-га і 6-га пакаленняў.


У найбліжэйшы час большасць паказаных на выставе экспанатаў будзе прынята на ўзбраенне, прычым, не толькі ў беларускай арміі. Некаторыя найноўшыя распрацоўкі айчыннага ваенпрама чакаюць спецпадраздзяленні Расіі і блізкага замежжа.