Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі сёння апублікаваў кадастравы кошт зямель сельгаспрызначэння

11 января 2017

Інфарэсурс выкананы ў выглядзе карты - знайсці кадастравы кошт участка, можна выбраўшы яго на малюнку. Новы тэхнічны алгарытм пошуку дазваляе хутчэй знайсці і архіўныя даныя па даце.

Дзмітрый Рытвінскі, начальнік упраўлення Нацыянальнага кадастравага агенцтва: "Гэта адзін з дзяржаўных базавых рэсурсаў Рэспублікі Беларусь. Дзве катэгорыі карыстальнікаў. Гэта юрыдычныя асобы і фізічныя, але тыя, якія з'яўляюцца альбо ўласнікамі зямельных участкаў, альбо падаткаплацельшчыкамі зямельнага падатку. Альбо людзі, якія цікавяцца, якія могуць быць падатковыя плацяжы, арэндная плата. Тут атрымліваюць інфармацыю суб'екты з розных краін свету. У тым ліку далёкае замежжа, Аўстралія".

Прагназуюць, што колькасць зваротаў грамадзян у арганізацыі па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры скароціцца на 20 працэнтаў. Штогод яго паслугамі карыстаюцца 400 тысяч карыстальнікаў.