Дзяржаўны флаг плошчай у 98 квадратных метраў прэзентавалі сёння ў сталіцы

24 июля 2013

Гэты экспанат немагчыма выставіць у разгорнутым выглядзе па прычыне яго маштабнасці. Дзяржаўны флаг плошчай у 98 квадратных метраў прэзентавалі сёння ў сталіцы. Гэта дакладная копія сімвала краіны, які развіваецца на плошчы Дзяржаўнага флага. Гіганцкі трыкалор стаў дамінантным экспанатам Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Яго размясцілі ў асобнай вітрыне ў зале, якая прысвечаная станаўленню незалежнай краіны. Нагадаем, цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага флага адбылася 2 ліпеня.


Сімвал Беларусі быў падняты на 70-метровы флагшток. Менавіта тады вядомыя прадстаўнікі нацыі прынеслі клятву вернасці Дзяржаўнаму флагу.