Дзяржаўныя межы пад надзейнай аховай. Войскі СПА, нягледзячы ні на якія цяжкасці і складанае эпідэміялагічнае становішча, працягваюць несці службу ў штатным рэжыме. 24 гадзіны за суткі сем дзён на тыдзень падраздзяленні стаяць на ахове паветраных меж і нават у мірны час нясуць баявое дзяжурства. Штодня бяспеку гарантуюць сотні людзей і дзясяткі машын. Кожнае паветранае судна, якое прыбывае ў Беларусь па нябеснай магістралі, сустракаюць разлікі радыёлакацыённых станцый. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць за долі секунды сканіраваць вялізныя адлегласці, апрацоўваць і аналізаваць інфармацыю аб сітуацыі і пад аблокамі, і над імі.
Кантроль мяжы - складаная шматузроўневая задача. Вартавыя неба трэніруюцца па некалькі гадзін у дзень, павышаючы сваё майстэрства, а значыць і ўмацоўваючы надзейнасць супрацьпаветранага шчыта.













