Дзяржаўныя ўзнагароды Палесціны ўручылі ў сталіцы

22 ноября 2019
Высокая ацэнка народнай дыпламатыі. Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод Палесціны прайшла ў Мінску. Ордэн "Зорка Дружбы" атрымала Ніна Іванова - кіраўнік Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Высокай узнагародай быў адзначаны і Мікалай Мятліцкі. За паэтычны ўклад і падтрымку палесцінскага народа ён атрымаў ордэн Культуры, навукі і мастацтва.

Узнагароджанне прайшло напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з народам Палесціны. Штогод яго адзначаюць 29 лістапада.