Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах узмацняе кантроль

14 августа 2019

Адпачынак на вадзе павінен быць бяспечным. Гэтымі днямі Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах узмацняе кантроль за яхтамі, цеплаходамі, катамаранамі і рыбакамі на лодках на вадаёмах Мінскай вобласці. Паводле слоў спецыялістаў ведамства,  аматары хадзіць па хвалях на асабістых плавальных сродках часта забываюць захапіць з сабой выратавальныя камізэлькі, а без іх кіраваць нават самай маленькай лодкай строга забаронена.

Супрацоўнікі інспекцыі нагадваюць, што штраф за адсутнасць выратавальнай камізэлькі можа дасягаць 76 з паловай рублёў. А вось за адсутнасць дакументаў на судна або правоў на кіраванне ім - да 120 рублёў.