Гасцямі фестывальнага Віцебска сталі ўдзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы

13 июля 2017

Пасля афіцыйнай сустрэчы з кіраўніцтвам горада, журналісты паехалі знаёміцца з Успенскім саборам, Арт-цэнтрам Марка Шагала і фестывальнымі пляцоўкамі. Удзельнікі кангрэса пабывалі і ў Полацку. А ўжо ўвечар журналісты стануць гледачамі ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базара".

Дзевятнаццаты Сусветны кангрэс рускай прэсы прадоўжыцца да 15 ліпеня. У Беларусь прыехалі прадстаўнікі СМІ больш чым паўсотні дзяржаў.