Гасцёўня Галубка запрашае на экспазіцыю рэтра-экспанатаў

13 сентября 2017

Фарфоравая бульба, медаль Караля Чапскага і рэтраспектыўныя фотаздымкі Мінска. Унікальныя калекцыі прапанаваны ў гасцінай Уладзіслава Галубка. Экспазіцыя ўключае прадметы 19 і 21 стагоддзяў, якія прадстаўлены Беларускім аб'яднаннем калекцыянераў і Нацыянальным гістарычным музеем. Гэта манеты, медалі і банкноты, вырабы сталічных прадпрыемстваў, якія перасталі існаваць, паштоўкі і фатаграфіі дарэвалюцыйнага і пасляваеннага горада, памятныя значкі, прысвечаныя прадпрыемствам і ўстановам Мінска. У беларускім аб'яднанні калекцыянераў сёння налічваецца амаль паўтары тысячы чалавек - калекцыянераў 88 профіляў. Ад нумізматаў да філуменістаў.