Госці анлайн-канферэнцыі – намеснік кіраўніка Цэнтра палярных даследаванняў Аляксей Гайдашоў і дацэнт кафедры мікрабіялогіі БДУ Уладзіслаў Мямін

15 июля 2015

Адкрыцці здзяйсняюцца і на Зямлі. Пасля крайняй экспедыцыі ў Антарктыду беларускія палярнікі змаглі далёка прасунуцца ў вывучэнні ледзянога кантынента. Ці багаты рэсурсамі таямнічы мацярык, і якую карысць прынясе яго вывучэнне. Гасцямі анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі стануць намеснік кіраўніка Цэнтра палярных даследаванняў Аляксей Гайдашоў і дацэнт кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта БДУ Уладзіслаў Мямін. Свае пытанні задавайце ў спецыяльным раздзеле на tvr.by.