Госці II Еўрапейскіх гульняў ужо ў Мінску

10 июня 2019

З гэтага дня ўступіў у сілу бязвізавы рэжым для балельшчыкаў спартыўнага форуму. Першы пасажыр у нацыянальны аэрапорт прыбыў адразу пасля апоўначы. А ўжо ў сярэдзіне дня ў нашу сталіцу прыляцелі госці з Паўночнай Ірландыі. Яны скарысталіся выпадкам і прыехалі да адкрыцця Гульняў, каб пабалець заўтра за сваю нацыянальную каманду па футболе.

Зараз у Беларусь без візы могуць трапіць балельшчыкі з 74 краін. Дастаткова прад'явіць пашпарт, страхоўку і білеты на спаборніцтвы.