Госці актыўна дзеляцца чаканнямі ад будучага форуму ў сацыяльных сетках

19 июня 2019

Чаканнямі ад будучага форуму госці нашай краіны актыўна дзеляцца ў сацыяльных сетках і публікуюць свае фота. Бельгійцы збіраюцца з баявым духам, а вось французы ўжо настроены на медалі найвышэйшай пробы. Бортправаднікі "Белавія", дарэчы, таксама ў форме, некаторыя карыстальнікі ўжо паспелі зрабіць з імі сэлфі. Сваімі эмоцыямі дзеляцца і беларусы. Пад гукі дзяржаўнага гімна на рэпетыцыі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў з'явіўся на свет новы жыхар сталіцы ў радзільным доме каля "Дынама". Выдатную навіну распавялі бацькі малога ў Instagram. Дзяліцеся і вы сваімі ўражаннямі і фотаздымкамі ў сацыяльных сетках з хештэгам #минск2019.