Госць праграмы "Буйным планам" - кіраўнік Цэнтра трансплантацыі Алег Румо

14 июля 2015

Яго называюць "Гагарыным" беларускай транспланталогіі. А якая трагедыя падштурхнула да першай у краіне перасадкі? Аб чым сёння шкадуе прафесар Румо? Што перашкаджае ратаваць больш жыццяў і ці ўсе гатовыя дзяліць сябе з чужым горам? Сёння ў эфіры новы выпуск праграмы "Буйным планам". Гэтым разам госцем аўтара і вядучага Марата Маркава стаў кіраўнік Цэнтра трансплантацыі Алег Румо. Як за лічаныя гады пра беларускі Цэнтр даведаліся ва ўсім свеце, і якія звышзадачы ставяць перад сабою ўрачы зараз? Аб працы, місіі доктара і, вядома, аб асабістым. "Буйным планам". Сёння. Адразу пасля "Панарамы".