Госць праграмы "Буйным планам" - Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў

23 февраля 2016

Ён выбраў ваенны лёс і прайшоў шлях ад кадэта да генерала. У Дзень абаронцы Айчыны госцем аўтара і вядучага праграмы "Буйным планам" Марата Маркава стаў Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. Размова пойдзе пра новую ваенную дактрыну. Якім чынам яна адлюстроўвае падзеі ў свеце? А таксама ці патрэбны Беларусі пераход ад прызыву да арміі па кантракце? Ці ёсць у сучасных Узброеных сілах месца дзедаўшчыне і які асабісты погляд генерала на альтэрнатыўную службу? Пра гэта і многае іншае міністр абароны Андрэй Раўкоў. "Буйным планам". Сёння пасля "Панарамы".