Госць "Галоўнага эфіру" - мастацкі кіраўнік ансамбля Узброеных Сіл Беларусі Уладзімір Варапаеў

13 января 2019

Для Акадэмічнага ансамбля Узброеных Сіл Беларусі тыдзень выдаўся асаблівым. У сераду калектыў адзначыў юбілей - 80-годдзе, і ў гэты ж дзень галоўным падарункам для яго стала ўзнагарода з рук Кіраўніка дзяржавы.

І гэта нездарма. Творчая гісторыя ансамбля - тысячы аншлагаў і мільённая аўдыторыя. Выступленні на галоўных пляцоўках краіны і ў маленькіх гарнізонах. У 1940-х яны літаральна ўзмацнілі армію страявымі песнямі і маршамі, стаялі ў тыле і на перадавой, усялялі веру і надзею ў перамогу. Ужо пасля вайны праз галоўную творчую школу беларускай арміі прайшлі пясняр Уладзімір Мулявін, зорка маскоўскай аперэты Юрый Ведзянееў, народныя артысты Віктар Вуячыч і Мікалай Варвулёў.

Сёння больш за 80 адораных вайскоўцаў не проста праходзяць службу, а актыўна гастралююць па краіне і за мяжой. Прычым у складзе калектыву прафесійныя харэографы, вакалісты, музыканты. Абсалютныя чэмпіёны рэспублікі па дэнс-шоу, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і ўладальнікі ганаровага звання "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь". Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі армейскай творчасці, ансамбль рыхтуе і новыя праграмы. Словам, ёсць пра што пагаварыць і ёсць што сыграць.

У нас у студыі госці - мастацкі кіраўнік ансамбля Узброеных Сіл, а зараз яшчэ і ўладальнік спецыяльнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" Уладзімір Сяргеевіч Варапаеў (відэа).